Хотите дружить? Пишите в обратную связь
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала позірк твой.
Ён нейкі новы, мной забыты,
Ўжо больш не сушыць маю кроў.
Ўжо больш не сцягвае мне грудзі,
Не прымагнічвае вачэй,
Уночы месяцам не будзіць,
Не робіць на душы лягчэй.
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала голас твой,
Ён нейкі новы, мной забыты,
Больш не жыве штодзень са мной.
Даруй мне гэтую памылку,
Я не пазнала рук тваіх,
Тваіх салодкіх, мной забытых,
Ласкавых, некалі сваіх.
Даруй мне гэтую памылку,
У гэтым не твая віна,
Што стаў даўно ўжо мне нямілым,
А іншаю ўжо стала я.
Алена Лянок
Последние комментарии
2 дня 12 часов назад
21 неделя 4 дня назад
38 недель 1 день назад
38 недель 4 дня назад
44 недели 6 дней назад
44 недели 6 дней назад
47 недель 3 дня назад
49 недель 5 дней назад
1 год 23 недели назад
1 год 27 недель назад